У Швецыі завяршаецца моладзевы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. У скарбонцы Беларусі пакуль чатыры медалі

14 июля 2019

У Швецыі сёння завяршаецца моладзевы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. У скарбонцы зборнай Беларусі чатыры ўзнагароды: золата, серабро і дзве бронзы. Сёння хварэем за Дзмітрыя Лук’янчука, які змагаецца за медалі ў хадзе на 20 кіламетраў. Паліна Ласко выступіць у фінале ў кіданні кап’я. Глеб Жук і Яўген Багуцкі - у кіданні дыска. І, вядома, уся ўвага чэмпіёну ІІ Еўрапейскіх гульняў Максіму Недасекаву. Ён прабіўся ў вырашальны раўнд у скачках у вышыню.