У шведскім Эстэрсундзе сёння спрынтарскую гонку правялі мужчыны

2 декабря 2017

Усяго на старт выйшлі 107 спартсменаў - чацвёра з іх беларусы. Тэлеканал "Беларусь 5" вёў прамую трансляцыю гонкі. Сапраўдная драма разгарнулася на фінішы, што прымусіла нямала панервавацца балельшчыкаў. Нарвежац Тар'е Бе, прыклаўшы неймаверныя намаганні ўсяго толькі на 7 дзесятых секунды абагнаў француза Мартэна Фуркада і выйграў гонку. Што датычыцца беларусаў, лепшым з нашых стаў Раман Ялетнаў. Ён паказаў даволі хуткі ход на лыжні, але, на жаль, двойчы памыліўся пры стральбе. У выніку - 33 месца. Што немалаважна - і гэта адзначылі ўсе каментатары - усяго 3 секунды Раман прайграў самаму тытулаванаму біятланісту ў гісторыі - Б'ёрндалену. Заўтра - кульмінацыя першага этапу Кубка свету. Гонка праследавання. У 15:05 хварэем за нашых дзяўчат.

З беларусак выступяць Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Юркевіч. Дар'я Домрачава гэтую гонку прапусціць, бо напярэдадні ў спрынце трохразовая алімпійская чэмпіёнка не фінішавала. У 17:05 на дыстанцыю выйдуць мужчыны. У гэтай гонцы хвалюемся за Рамана Ялетнава і Максіма Вараб'я. Прамыя трансляцыі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".