У Шчучыне адкрылі стадыён па пляжным футболе

9 июня 2018

Сапраўдная бура эмоцый чакае і футбольных балельшчыкаў. На наступным тыдні ў Расіі стартуе чэмпіянат свету. На жаль, зборная Беларусі на мундыяль ні разу не прабівалася. Хочацца верыць, што пакуль. Для развіцця гульні №1 робіцца шмат. Не выключэнне, а можа нават і навочны прыклад - райцэнтры. Напрыклад, Шчучын. У мястэчку з насельніцтвам 15 тысяч чалавек ёсць вялікі стадыён, пляцоўка са штучным пакрыццём і зала для міні-футбола. А сёння там адкрылі яшчэ адну арэну. Падрабязнасці ў Паўла Капуцкага (відэа).