За крок ад выхаду ў фінал Сусветнай групы Кубка Федэрацый

23 апреля 2017

Аляксандра Сасновіч у напружаным паядынку перамагае першую ракетку зборнай Швейцарыі Цімеа Бачынскі ў двух сэтах 6:2, 7:6. Наша тэнісістка паказала цудоўную гульню і змагла даціснуць саперніцу на тай-брэйку. Лік паўфінальнага супрацьстаяння 2:1 на карысць зборнай Беларусі. У двух астатніх матчах беларусам для агульнай перамогі неабходна яшчэ адна вікторыя.

У гэтыя хвіліны ідзе сустрэча, якая можа стаць для нас пераможнай, паміж Арынай Сабаленкай і Вікторыяй Голубіч.