За крок ад тытула турніру. Арына Сабаленка сёння ў фінальным матчы Істбарна

30 июня 2018

За крок ад тытула турніру. Арына Сабаленка сёння ў фінальным матчы Істбарна выйдзе на корт супраць другой ракеткі свету Каралін Вазняцкі. Да гэтага Сабаленка згуляла пяць трохсэтавых паядынкаў, перайграўшы знакамітых суперніц - Караліну Плішкаву і Агнешку Радваньску. Сам выхад у фінал серыі Прэм'ер для юнай беларускі стаў першым у кар'еры! Прамая трансляцыя фінальнага матча пачнецца на "Беларусь 5" у 14:30.