Андрэй Карпач спыніўся за крок да п'едэстала на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе сярод моладзі да 23 гадоў. Спаборніцтвы ў гэтыя дні прымае Венгрыя. Беларус дабраўся да паядынку за бронзу ў вазе да 74 кілаграмаў праз суцяшальныя спаборніцтвы. У вырашальнай сустрэчы Карпач саступіў азербайджанцу Ісмаілу Абдулаеву.













