За крок ад медаля завяршыў барацьбу на турніры па боксе Віталь Бандарэнка

24 июня 2015

За крок ад медаля завяршыў барацьбу на турніры па боксе на Еўрапейскіх гульнях у Баку Віталь Бандарэнка. Наш баксёр у вазе да 75 кілаграмаў саступіў гаспадару спаборніцтваў Хайбуле Масалаву. Нагадаем, што ўчора на гэтай жа стадыі спыніўся Вазген Сафар'янц, які выступаў у вазе да 60 кілаграмаў. У 17:45 за выхад у фінал пазмагаецца Дзмітрый Асанаў, адзіны беларус, які гарантаваў сабе медаль Еўрапейскіх гульняў у спаборніцтвах па боксе.