У сярэдзіне другога тайма матча "Зеніт" - "Дынама-Мінск" лік 3:0

16 августа 2018

Ізноў вяртаемся да матча ў адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы "Зеніт" - "Дынама-Мінск". Зараз ідзе сярэдзіна другога тайма. Лік - 3:0. Такія лічбы на табло задавольваюць беларускую каманду, бо тыдзень таму ў першай дуэлі сталічнае "Дынама" перамагло 4:0. А гэта значыць, што на гэты момант клуб Сяргея Гурэнкі праходзіць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.