У Санкт-Пецярбургу праходзіць матч у адказ 3-га раўнда Лігі Еўропы "Зеніт" - "Дынама-Мінск"

16 августа 2018

Ці здолее сталічны клуб "Дынама" захаваць сваю перавагу і выйсці ў наступную стадыю Лігі Еўропы? Гэтым пытаннем зараз задаюцца тысячы балельшчыкаў, футбольных экспертаў, букмекераў. У гэтыя хвіліны ў Паўночнай сталіцы Расіі - Санкт-Пецярбургу - праходзіць матч у адказ трэцяга раўнда прэстыжнага турніру "Зеніт" - "Дынама-Мінск". Нагадаем, тыдзень таму "бела-сінія" разгромна перамаглі "Зеніт" 4:0. Для таго каб апынуцца ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, сёння камандзе Сяргея Гурэнкі нельга прапусціць 5 мячоў у асноўны час. Найбагацейшы клуб Расіі гуляе на рэзервовай арэне "Пятроўскі". Пры гэтым на стадыёне прысутнічаюць толькі фанаты беларускай каманды.

У няпростых умовах забароны на здымку на матчы працуе наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

Адзначу, зараз пачынаецца другі тайм у матчы "Зеніт" - "Дынама-Мінск". Да гэтай хвіліны лік адкрыты - 1:0. Гол на 22-й хвіліне забіў паўабаронца "Зеніта" Леандра Парэдэс.