У Рупальдынгу стартаваў 5-ы этап Кубка свету па біятлоне

15 января 2020
У гэтыя хвіліны ў нямецкім Рупальдынгу  праходзіць спрынтарская жаночая гонка на 7 з паловай кіламетраў. Ёй адкрыўся  пяты этап Кубка свету па біятлоне. На дыстанцыі прама зараз дзве беларускі: Ірына Крыўко і Алена Кручынкіна. Крыўко  ў нядзелю была блізкая да п'едэстала ў мас-старце Аберхофа, але ў выніку фінішавала сёмай. Сёння ў яе два промахі на агнявых межах. У дзясятцы беларускі не будзе. Неўзабаве выйдуць на старт  Ганна Сола і Ірына Кручынкіна. Прамая трансляцыя гонкі на "Беларусь 5".