У Рупальдынгу адкрываецца пяты этап Кубка свету па біятлоне

10 января 2018

Спачатку на старт выйдуць мужчыны ў індывідуальнай гонцы. У складзе нашай зборнай - Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Дзмітрый Абашаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. Прамы эфір - у 16:10 на "Беларусь 5". А ў ростэры жаночай каманды - Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава і Дзінара Алімбекава. Дзяўчаты індывідуальную гонку правядуць заўтра.