У Рупальдынгу гонкамі праследавання завершыцца пяты этап Кубка свету па біятлоне

19 января 2020
Першымі на старт выйдуць жанчыны. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 14:05. І тут хварэем за Ганну Солу, якая на дыстанцыю сыдзе чацвёртай з адставаннем ад першага нумара Тырыль Экхаф  толькі на 50 секунд. Таксама нашу краіну прадставяць Алена Кручынкіна і Ірына Крыўко. У 16:20 пачнуць барацьбу мужчыны. Тут перажываем за Рамана Ялётнава, Мікіту Лабастава і Антона Смольскага.