Самае прынцыповае супрацьстаянне ў беларускім футболе паміж БАТЭ і мінскім "Дынама" завяршылася перамогай барысаўскага клуба. І жоўта-блакітныя прадоўжылі пагоню за салігорскім "Шахцёрам", які ў чэмпіянаце пакуль увогуле не прайграе. Зробім акцэнт на іншых спартыўных падзеях у рубрыцы "Матчбол".
Тэніс - гэта заўсёды лета. Спаборніцтвы па гэтым спорце заўсёды праходзяць перш за ўсё ў краінах з цёплым кліматам ці ў Цэнтральнай Еўропе, але летам. Корты турніру ў Берліне напярэдадні сталі шчаслівымі для беларускіх тэнісістках - усе падрабязнасці далей.
Гэты тытул стаў першым сумесным для лепшых тэнісістак Беларусі. Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выйгралі турнір у Берліне ў парным разрадзе. У фінальным паядынку наш дуэт справіўся з першымі ў рэйтынгу на турніры - амерыканкай Ніколь Мелічар і галандкай Дэмі Схюрс. Уступіўшы ў першай партыі, 4:6, Азаранка і Сабаленка ўзялі рэванш у другой - 7:5. І больш чым упэўнена справіліся з саперніцамі ў вырашальным сэце - 10:4.
Адзначу, што Азаранка і Сабаленка ў дуэце згулялі ўпершыню за два гады. Зараз гэты тандэм рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Токіа. І вынік на турніры ў сталіцы Германіі дае падставы з надзеяй глядзець на галоўны старт гэтага сезона.
Ну а зараз мы ў Раўбічах, як вы бачыце. І да мужчынскай зборнай краіны па біятлоне вельмі хутка прыляціць і жаночая, якая працавала на зборы ў Аўстрыі. Дзінара Алімбекава, лепшая маладая біятланістка мінулага сезона, расказала нам усе дэталі.
Зборная Беларусі па біятлоне працягвае рыхтавацца да алімпійскага сезона, галоўны старт якога адбудзецца ў сталіцы зімовых Гульняў - Пекіне. Менавіта Алімбекава з’яўляецца адной з лідараў беларускай нацыянальнай каманды.
Трэйлавая гонка "Шляхам Якуба Коласа" праходзіла па месцах, звязаных з імем вялікага беларускага пісьменніка - Высокі бераг ракі Нёман, найпрыгажэйшыя лясныя дарогі Акінчыц, гэта радзіма Коласа, і іншае.
Але асабліва няпроста было бегчы ў такое надвор'е. Уявіце нагрузку 30 кіламетраў на розным пакрыцці - ад пяску да асфальту. І ўсё гэта больш чым у 30-градусную спякоту. Арганізм пераносіць сур'ёзныя нагрузкі. У любым выпадку - такія забегі не толькі здаровы лад жыцця, але і магчымасць свой кругагляд пашырыць. Традыцыйна ў рамках такіх забегаў прайшлі спаборніцтвы і для самых маленькіх прыхільнікаў вельмі актыўнага спосабу баўлення часу. Тут ужо дакладна ніхто не прайграў.













