У Рыа завяршылася мужчынская гонка з асобным стартам па веласпорце на шашы

10 августа 2016

Некалькі хвілін таму ў Рыа завяршылася мужчынская гонка з асобным стартам па веласпорце на шашы. За медалі змагаліся 35 удзельнікаў, у тым ліку і два беларусы - Канстанцін Сіўцоў і чэмпіён свету ў гэтай дысцыпліне Васіль Кірыенка. Гонка склалася не зусім удала для нашых спартсменаў. Кірыенка фінішаваў на 17-м месцы, Сіўцоў паказаў 25-ы час. Алімпійскім чэмпіёнам стаў швейцарац Фабіян Канчэлара.