У Рыа адправілася яшчэ адна дэлегацыя беларускіх спартсменаў

8 августа 2016

На Алімпіяду паляцелі цяжкаатлеты. У абойме каманды і дзеючы чэмпіён свету Вадзім Стральцоў. Барацьба ў гэтай дысцыпліне пачынаецца паслязаўтра. Таксама на спаборніцтвы паехаў лёгкаатлет Канстанцін Барычэўскі - ён выступіць у скачках у даўжыню. У Рыа адправіліся таксама Юлія Леанцюк і Алена Дубіцкая, якія выступяць у штурханні ядра.