У Рыме Сяргей Кавальчук сустрэўся з кіраўніцтвам ЕАК

2 мая 2019

Менш як праз суткі ў Рыме будзе запалены агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў і возьме старт эстафета "Полымя свету". Сёння ў італьянскай сталіцы адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з міністрам спорту і турызму нашай краіны Сяргеем Кавальчуком з кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Янез Качыянчыч, кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў: "Пры падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося ўладзіць апошнія дэталі. Не сумняваюся, што да 21 чэрвеня Беларусь на 100 працэнтаў будзе гатовая да старту мультыспартыўнага форуму. Заўтра ж у музейным комплексе "Алтар свету" пачнецца не менш важная частка ІІ Еўрапейскіх гульняў, бо будзе запалены першы факел. Месца выбралі нездарма - гэтым мы жадаем падкрэсліць тры моманты: першае - салідарнасць краін Еўропы, другое - увага да спорту заўсёды высокая, і трэцяе - спорт сімвалізуе мір".