У Рызе мясцовае "Дынама" прымае аднаклубнікаў з Мінска

20 января 2018

Дынамаўскае дэрбі ў рамках зімовай класікі КХЛ. Сёння ў Рызе мясцовае "Дынама" прымае аднаклубнікаў з Мінска. Гэта другі матч на адкрытым паветры ў гісторыі турніру. Сустрэча пройдзе на пляцоўцы каля 84-ай рыжскай сярэдняй школы. Тут устаноўленыя часовыя трыбуны на 8 з паловай тысяч месцаў - чакаецца аншлаг. На матч адправіліся і балельшчыкі з Беларусі. Для тых, хто застаўся і збіраецца сачыць за супрацьстаяннем па тэлевізары, прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 13:50.