У рэйтынгу WТА Арына Сабаленка перамяшчаецца з 102-га на 76-е месца

16 октября 2017

Удалае выступленне на турніры ў кітайскім Цяньцзіне дазваляе Арыне Сабаленцы перамясціцца з 102-га на 76-е месца ў рэйтынгу WТА. З гэтага тыдня яна - першы нумар зборнай Беларусі. Нагадаем, у напружаным фінальным матчы наша Сабаленка саступіла расіянцы Марыі Шарапавай - 5:7, 6:7. Аляксандра Сасновіч замыкае першую сотню сусветнага рангу, у першай дзясятцы без змен на вяршыні табліцы румынка Сімона Халеп.