У Раўбічы з'ехалася эліта сусветнага фрыстайла

23 февраля 2019

Праграму біятлона сёння ў Раўбічах дапоўніць этап Кубка свету па фрыстайле. Беларускі спарткомплекс трэці раз у гісторыі прымае такі старт. Сёлета ён перадапошні ў календары, але вельмі прадстаўнічы. У Раўбічы з'ехалася эліта сусветнага фрыстайла – больш чым 60 спартсменаў з 12 краін свету. У складзе зборнай Беларусі выступяць алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір, Дзмітрый Мазуркевіч, Арцём Башлакоў, новаспечаная чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская, а таксама нашы юніёры - Сняжана Драбянкова, Вольга Хромава і Яна Ермашэвіч.

Кваліфікацыя этапа Кубка свету стартуе ў суботу ў 14:25. Фіналы пачнуцца ў 19 гадзін. Прамую трансляцыю з беларускага схілу будзе весці "Беларусь 5".