У Раўбічы пачалі прыбываць першыя балельшчыкі

14 февраля 2015

Чакаецца, што за час чэмпіянату Раўбічы наведаюць больш як 5 тысяч аматараў біятлона. Дабрацца да спарткомплексу яны змогуць на аўтобусах, якія будуць курсіраваць кожныя 20 хвілін.

Рэпартаж Аляксандра Хараўца.

Мінск-Раўбічы. Усяго праз чатыры дні гэты маршрут стане, мабыць, самым папулярным у аматараў біятлона. Дабрацца да спарткомплексу балельшчыкі змогуць як на асабістым транспарце, так і аўтобусамі. Яны, дарэчы, будуць курсіраваць з інтэрвалам 20 хвілін.

Першыя аўтобусы ад станцыі метро Барысаўскі тракт адправяцца ўжо 18 лютага ў 8 раніцы. Гэта значыць, за 2 гадзіны да старту першай гонкі. Літаральна 30 хвілін шляху - і балельшчыкі ў самым эпіцэнтры спартыўных баталій. А вось ужо з Раўбіч на Мінск апошні аўтобус стартуе праз гадзіну пасля заканчэння завяршальнай гонкі дня.

Ён, дарэчы, таксама вяртаецца на станцыю метро "Барысаўскі тракт". Акрамя гэтага, на маршруце будуць яшчэ два прыпынкі, адкуль балельшчыкі змогуць дабрацца да спарткомплексу. Гэта дыспетчарская станцыя "Карбышава" і пасёлак Лясны Мінскага раёна.

А вось бяспеку балельшчыкаў будуць гарантаваць супрацоўнікі міліцыі. Трапіць на трыбуны яны змогуць праз тры кантрольна-прапускныя пункты, якія размесцяцца ля ўваходу ў спарткомплекс.

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне, паводле папярэдніх прагнозаў, наведае каля 5 тысяч баельшчыкаў. Заяўлена больш як 40 краін. Спаборніцкую праграму адкрываюць індывідуальныя гонкі. Так што аматарам гэтага віду спорту будзе за каго пахварэць.