У Раўбічах золата этапа Кубка Еўропы ў Сняжаны Драбянковай

17 февраля 2019

Беларускія фрыстайлісты працягваюць калекцыянаваць медалі этапаў Кубка Еўропы. Сёння ў Раўбічах золата сярод дзяўчат прымерыла Сняжана Драбянкова, Яна Ярмашэвіч - другая. Сярод хлопцаў лепшы вынік у Макара Мітрафанава, Ігар Драбянкоў - другі. У камандных спаборніцтвах беларусы выйгралі золата і бронзу. Наперадзе ў фрыстайлістаў-юніёраў яшчэ два этапы ў Швейцарыі і Італіі. Пасля гэтага галоўны старт сезона - юніёрскі чэмпіянат свету.