У Раўбічах завяршыўся фінальны этап Кубка Федэрацыі біятлона Беларусі

18 февраля 2018

Будучых зорак біятлона, якія зусім хутка могуць заявіць пра сябе на ўвесь свет, у гэтыя дні вызначалі ў Раўбічах.

Сёння тут толькі што завяршыўся фінальны этап Кубка Федэрацыі біятлона Беларусі. Першым у гісторыі ўладальнікам Кубка Федэрацыі біятлона стала каманда Віцебскай вобласці. Цырымонія ўручэння праходзіць у гэтыя хвіліны. І вось першыя эмоцыі ўдзельнікаў каманды-пераможніцы.

На поўнач краіны кубак адправіцца да наступнага турніру - трафей з'яўляецца пераходзячым. Акрамя таго, лепшыя біятланісты са старэйшай групы папоўняць юніёрскую зборную і адправяцца праз тыдзень на юніёрскі чэмпіянат свету ў Эстонію.