У Раўбічах у выхадныя прайшоў "Снежны снайпер"

11 февраля 2019

Раўбічы ўсе выхадныя жылі біятлонам. У цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі прайшлі фінальныя старты рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. За гады існавання турнір не толькі паставіў на лыжы дзясяткі тысяч беларускіх школьнікаў, але і многім даў пуцёўку ў вялікі спорт. Па выніках двух спаборніцкіх дзён больш за ўсё ўзнагарод у сталічнай каманды - 6 залатых, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Далей у агульнакамандным рэйтынгу Мінская і Гомельская вобласці. Свае медалі пераможцы і прызёры атрымаюць роўна праз тыдзень - 18 лютага падчас біятлоннай "Гонкі легенд".