У Раўбічах стартуе фінальны этап Кубка IBU

4 марта 2020
Вялікі біятлон пасля трохдзённага перапынку вяртаецца ў Раўбічы. Сёння тут дзвюма спрынтарскімі гонкамі стартуе фінальны этап Кубка IBU. Першымі на старт дыстанцыі  7 з паловай кіламетраў адправяцца жанчыны. Зборную Беларусі прадставіць Адэліна Сабітава. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 12 гадзін. А ўжо праз тры гадзіны будуць стартаваць мужчыны, у тым ліку нашы Максім Варабей, Віктар Крыўко і Ягор Казарынаў.

У чацвер аматараў біятлона чакаюць яшчэ два спрынты, а завершыцца фінальны этап мас-стартамі ў пятніцу.