Одзін з самых відовішчных відаў спорту - у Раўбічах! Гэтымі хвілінамі стартуе этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Галоўны зімовы спарткомплекс Беларусі прымае прэстыжныя спаборніцтвы трэці год запар. Зборныя 12 краін прывезлі першыя саставы, але гаспадары спадзяюцца на медалі нават пры адсутнасці алімпійскіх чэмпіёнаў - Антона Кушніра і Алы Цупер. Прамую трансляцыю з Раўбіч вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Спачатку пройдзе кваліфікацыя, затым у 13:30 пачнуцца фіналы.













