У Раўбічах стартуе этап Кубка свету па фрыстайле

22 февраля 2020
Праверка на трываласць не толькі для спартсменаў, але перш за ўсё для арганізатараў. Менавіта так этап Кубка свету па фрыстайле, які сёння прымуць Раўбічы, анансуе галоўны трэнер нацыянальнай каманды  Мікалай Казека. У сувязі з незвычайнымі для нашых шырот  кліматычнымі ўмовамі аргкамітэту прыйшлося вельмі сур'ёзна папрацаваць, каб прывесці схіл да прыдатнага для скачкоў стану. І гэта, запэўніваюць удзельнікі спаборніцтваў, зрабіць удалося. Вырашальная стадыя спаборніцтваў пачнецца а 19-й  гадзіне, аднак усіх балельшчыкаў запрашаем ужо ў дзве гадзіны дня - менавіта ў гэты час стартуе кваліфікацыя.

Адзначым, што падчас правядзення этапа Кубка свету з Мінска ў Раўбічы будуць курсіраваць спецыяльныя хуткасныя аўтобусы пад нумарам 449Э  ад станцыі метро "Барысаўскі тракт". З падрабязным раскладам можна азнаёміцца на сайце Мінсктранса.