У Раўбічах стартавалі першыя афіцыйныя гонкі летняга чэмпіянату свету па біятлоне

23 августа 2019

Меней за дзве гадзіны таму ў Раўбічах стартавалі першыя афіцыйныя гонкі летняга чэмпіянату свету па біятлоне. І першымі на старт выйшлі юніёры. Што прыемна, беларусы адразу ж паказалі высокі вынік у суперспрынце. На месцы працуе спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў, які паспеў пагутарыць з нашымі спартсменамі (прамое ўключэнне).

Тут на працягу трох дзён мы будзем чакаць эмацыйных гонак з удзелам нашых біятланістаў. Менавіта тут - цэнтр прыцягнення ўвагі балельшчыкаў. За мною і стартавая лінія, і агнявыя рубяжы. Ну, і трыбуны роўна насупраць.

Да гэтай хвіліны завяршылася кваліфікацыя ў суперспрынце ў юніёраў. Адзначым вельмі высокія вынікі Мікіты Лабастава і Дзмітрыя Лазоўскага, якія кваліфікаваліся ў 30 наймацнейшых. Учора заключныя афіцыйныя трэніроўкі правялі дарослыя біятланісты. Наша каманда, якая заяўленая ў поўным складзе, крыху пазней вярнулася са збораў у Антхольцы, чым планавала. Але поўная рашучасці выступіць на дамашняй трасе.

У 15-гадзінным выпуску навін распавядзем пра тое, як Дар'я Домрачава атрымала Малы хрустальны глобус. Чаму гэта адбылося і чаму менавіта зараз - таксама ўсе падрабязнасці ў 15 гадзін.