У Раўбічах стартавала мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў

20 февраля 2019

Свята біятлона стартавала. У Раўбічах у гэтыя хвіліны лепшыя страляючыя лыжнікі не толькі Старога Свету змагаюцца за медалі мужчынскай індывідуальнай гонкі на 20 кіламетраў. Нагадаем, чэмпіянат Еўропы праходзіць у адкрытым фармаце. Пазмагацца за ўзнагароды, акрамя еўрапейскіх спартсменаў, прыехалі біятланісты з ЗША, Канады і Кітая.

На старт індывідуальнай гонкі выйшлі 109 спартсменаў. Зборную Беларусі тут прадстаўляюць Мікіта Лабастаў, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. Да гэтага моманту ўжо фінішавалі 9 спартсменаў. Нагадаем, прамую трансляцыю з біятлоннай лыжні ў Раўбічах вядзе тэлеканал "Беларусь 5". І ўжо ў 19:20 на галоўнай спартыўнай кнопцы краіны пачнецца трансляцыя жаночай індывідуальнай гонкі на 15 кіламетраў.