У Раўбічах стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер"

18 февраля 2017

З дзіцячага спорту на п'едэстал Алімпіяды. У Раўбічах стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер". У ім удзельнічаюць 168 лепшых юных біятланістаў з усёй Беларусі. "Снежны снайпер - 2017" - юбілейны, 10-ы. Па выніку спаборніцтваў пераможцаў узнагародзяць зоркі біятлона Вольга Назарава, Людміла Ананька і Аляксей Айдараў. Арганізатарамі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі і Мінаблвыканкам.