У Раўбічах стартаваў этап Кубка свету па фрыстайле

22 февраля 2020
Раўбічы з сённяшняга дня становяцца цэнтрам прыцягнення аматараў зімовых відаў спорту не толькі нашай краіны і Еўропы, але і ўсяго свету. Вялікі спартыўны марафон стартаваў этапам Кубка свету па фрыстайле. Ужо заўтра лепшыя лыжныя акрабаты планеты паспрачаюцца тут за медалі міжнародных спаборніцтваў па сінхронных скачках. 

На наступным тыдні балельшчыкі змогуць убачыць спрэчку на біятлонных трасах, дзе будуць разыграныя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы. Кантынентальны форум, нагадаем, з-за неспрыяльных пагодных умоў у Эстоніі быў перанесены ў Беларусь. Адразу ж пасля чэмпіянат Еўропы перадасць біятлонную эстафету этапу Кубка IBU. 

Плануецца, што Раўбічы прымуць і фінал дзіцячых спаборніцтваў "Снежны снайпер". Сёння ж уся ўвага - фрыстайлістам, а больш дакладна - лыжным акрабатам. 52 спартсмены і 9 краін-удзельніц. Менавіта так раніцай выглядалі стартавыя лісты спаборніцтваў. У Раўбічах сабралася сапраўды эліта сусветнай лыжнай акрабатыкі. Наймацнейшыя саставы прывезлі такія зборныя, як Кітай, Расія, Швейцарыя, Аўстралія. 

Беларусы на правах гаспадароў выставілі на этап і маладых спартсменаў, бо магчымасць праверыць свае сілы на адным схіле з элітай сусветнага фрыстайла дарагога варта. Асабліва - па частцы вопыту. Прыклалі намаганні і арганізатары спаборніцтваў. З-за пагодных умоў ім давялося вельмі пастарацца, каб этап Кубка свету прайшоў камфортна і для балельшчыкаў, і для спартсменаў. Наша здымачная група пагутарыла са шматлікімі спецыялістамі. 

Якую ацэнку атрымалі спаборніцтвы - ведае Андрэй Казлоў (відэа).