У Раўбічах стартаваў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне

22 сентября 2021

У Раўбічах стартаваў чэмпіянат краіны па летнім біятлоне з удзелам асновы жаночай нацыянальнай каманды, а гэтыя старты - як вынік працяглай міжсезоннай падрыхтоўкі. І менавіта да Алімпійскіх гульняў у Пекіне, якія адбудуцца ў лютым, наша зборная падыходзіць у найлепшай фізічнай форме. Сёння алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана Дынара Алімбекава і Ірына Лешчанка размясціліся на другой і трэцяй пазіцыях адпаведна. 

Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне завершыцца заўтра гонкамі праследавання. Наша жаночая зборная выйдзе на старт у 11:15. Уваход для гледачоў вольны.