У Раўбічах адбыліся спрынтарскія гонкі

13 января 2017

Трапіць у 30-ку лепшых - такія планы нашых лыжнікаў на чэмпіянат свету, які пройдзе ў канцы лютага - пачатку сакавіка ў Лахці. Напярэдадні ж у Раўбічах у рамках этапу Кубка Усходняй Еўропы адбыліся спрынтарскія гонкі. У дзяўчат перамагла беларуска Юлія Ціханава. У мужчын Міхаіл Куклін стаў чацвёртым.

У нядзелю ў Раўбічах - мас-старт, у якім возьме ўдзел адна з самых знакамітых лыжніц сучаснасці Юсціна Кавальчык.