У Раўбічах сёння завяршаецца чэмпіянат Еўропы

1 марта 2020
У Раўбічах сёння завяршаецца чэмпіянат Еўропы, які прынёс зборнай Беларусі дзве ўзнагароды. Займальныя гонкі праследавання, мужчынская і жаночая, закрыюць праграму форуму, які, на думку спецыялістаў, наша краіна змагла ў вельмі няпростых умовах надвор’я правесці на высокім узроўні. 

На біятлоннай трасе працуе наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне). Проста за маёй спінай - той фінішны адрэзак дыстанцыі, які беларускім спартсменам ужо прынёс два медалі - золата і бронзу! Нагадаем, што напярэдадні Ірына Крыўко стала трэцяй.

Менавіта па выніках спрынту адбіраліся спартсмены, якія зусім хутка выступяць у гонцы праследавання. Якраз у гэтыя хвіліны на агнявых рубяжах у Раўбічах ідзе перастрэлка. У 12:30 - старт мужчынскай гонкі. Першым з беларусаў на пятай пазіцыі ў старт-лісце на дыстанцыю адправіцца Сяргей Бачарнікаў. У дзяўчат лепшы час на старце ў Ірыны Крыўко - яна трэцяя. Учора нараджэнка Сянно паказала ў няпростых умовах надвор’я добры ход па дыстанцыі і нават з промахам фінішавала ў тройцы спартсменак спрынту. Прапаноўваю ўспомніць гэтыя яркія кадры для нашага біятлона.

Нагадаю нашым тэлегледачам, што ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" курсіруюць дадатковыя аўтобусы. Сёння апошні дзень чэмпіянату Еўропы, але не апошні дзень вялікага біятлона ў Раўбічах. Пра вынікі мужчынскай гонкі праследавання глядзіце ў наступным выпуску навін.