Спачатку кваліфікацыя, потым фіналы. Мужчынскім і жаночым суперспрынтам у Раўбічах сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне.
У Беларусі выступяць страляючыя лыжнікі з 35-ці краін. Насуперак нязвыкла цёплай зіме, працаўнікам спарткомплекса атрымалася падрыхтаваць трасу да спаборніцтваў. Гаспадары і некалькі іншых каманд (у асноўным нашы суседзі) вырашылі заявіць сваіх першых нумароў, хоць толькі ў нядзелю ў італьянскім Антхольцы скончыўся чэмпіянат свету.
У 13 гадзін на "Беларусь 5" прамая трансляцыя кваліфікацыі мужчынскага суперспрынта. У 14:45 - жаночага. У 17:20 глядзіце фіналы. Таксама ў праграме чэмпіянату Еўропы - сінгл-мікст і змяшаная эстафета, спрынты і гонкі праследавання.
У Раўбічах сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне
26 февраля 2020













