У Раўбічах сёння разгорнецца гарачая барацьба за медалі

16 февраля 2018

У пятніцу, суботу і нядзелю тут пройдуць тры этапы Кубка Еўропы, якія збяруць лепшых маладых лыжных акрабатаў кантынента. Акрамя Беларусі, гэта прадстаўнікі Швейцарыі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Украіны і Казахстана. Усе тры дні спаборніцтвы будуць пачынацца ў 11:15. 35 фрыстайлістаў прымуць удзел у трох індывідуальных стартах. У нядзелю пройдзе камандны турнір.

А праз тыдзень, 24 лютага, у Раўбічах адбудзецца і юніёрскі чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы.