У Раўбічах сёння пройдуць два спрынты фінальнага этапу Кубка IBU

5 марта 2020
Дзвюма спрынтарскімі гонкамі ў Раўбічах прадоўжыцца сёння фінальны этап Кубка IBU  па біятлоне. Першымі на старт выйдуць жанчыны. Ад нашай краіны на дыстанцыю  7,5 кіламетра з дзвюма агнявымі  рубяжамі адправіцца Адэліна Сабітава. А 14-й гадзіне старт мужчынскай гонкі. Тут Беларусь прадставяць Віктар Крыўко, Ягор Казарынаў і Максім Варабей, які напярэдадні ў аналагічнай дысцыпліне выйграў серабро. "Беларусь 5" абедзве гонкі пакажа ў прамым эфіры.