У "Раўбічах" зборная Беларусі заняла 5-е месца ў эстафеце 4 па 7,5 кіламетра для спартсменаў не старэйшых за 21 год

24 февраля 2015

У заключнай гонцы чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў у "Раўбічах" зборная Беларусі заняла 5-е месца ў эстафеце 4 па 7,5 кіламетра для спартсменаў не старэйшых за 21 год. У складзе нашай каманды выступалі Алег Ліцвінскі, Максім Варабей, Яўген Ліпай і Віктар Крыўко. Перамаглі расіяне. Беларускія юніёркі сёння ў эстафеце 3 па 6 кіламетраў сталі дзявятымі. Усяго ў нашай скарбонцы два медалі, але залатыя. Літаральна праз паўгадзіны ў "Раўбічах" пачнецца ўрачыстая цырымонія закрыцця юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне.