Біятлонная эстафетная гонка стала кульмінацыяй рэспубліканскай зімовай спартакіяды работнікаў фізічнай культуры і спорту, якая прайшла сёння ў Раўбічах. Пазмагацца за перамогу выйшлі 20 каманд, прычым не толькі з Мінска. Канкурэнцыю гаспадарам склалі страляючыя лыжнікі-аматары з Магілёўскай і Мінскай абласцей. У выніку першай фінішавала каманда Мінспорта. На другім месцы апынулася зборная РЦАП "Раўбічы". Трэція - чацвёрка з галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама.
Акрамя біятлона, у праграму спартакіяды ўвайшлі лыжныя гонкі ў розных узроставых катэгорыях. Удзельнікі спаборніцтваў, якія прыехалі ў Раўбічы сем'ямі, змаглі пазмагацца за перамогу ў эстафеце "Мама, тата, я". Дарэчы, падарункі на спартакіядзе атрымалі ўсе яе маленькія ўдзельнікі.













