У Раўбічах праходзіць цырымонія адкрыцця чэмпіянату Еўропы па біятлоне

18 февраля 2019

У гэтыя хвіліны вялікае спартыўнае свята пачынаецца ў Раўбічах. Зараз у спарткомплексе праходзіць цырымонія адкрыцця чэмпіянату Еўропы па біятлоне. У 17:50 стартуе "Гонка легенд", у жаночым мас-старце выступяць зоркі сусветнага біятлона, у тым ліку наша алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна. У 18:15 на лыжню выйдуць мужчыны ў гэтай жа дысцыпліне. Праз паўгадзіны пачнецца змяшаная эстафета, тут на старт выйдзе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ў дуэце з мужам нарвежцам Оле-Эйнарам Б‘ёрндаленам. А ўжо ў 19:30 будуць узнагароджаны пераможцы і прызёры, а таксама пройдзе, напэўна, самы кранальны момант дня - праводзіны Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіны з вялікага спорту. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".