У Раўбічах праходзіць фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона

17 февраля 2018

Там зараз працуе наша здымачная група.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Крысціна Камыш (прамое ўключэнне).

Вядома ж, арганізатары спаборніцтваў ведалі, што тут, у Раўбічах, збяруцца прыхільнікі біятлона. Таму яны ніяк не маглі забыць пра алімпійскую гонку з масавым стартам.

Спецыяльна для гледача Кубак Беларускай федэрацыі біятлона перапынілі на гадзіну, вывелі на вялікі экран трансляцыю з Пхёнчхана, і ўвесь стадыён хваляваўся за Дар'ю Домрачаву, Надзею Скардзіну і Ірыну Крыўко. Больш як 2 тысячы чалавек горача падтрымлівалі нашых спартсменак.

Зараз жа спаборніцтвы аднавіліся. На гэты момант завяршыліся мас-старты ў юнакоў і дзяўчат у старэйшых узроставых групах. Ужо адбыліся цырымоніі ўзнагароджання. Нам удалося пагутарыць з трыумфатарамі.

Нагадаем, што каманда-пераможніца можа атрымаць павялічаную квоту на наступны сезон і прадставіць у спаборніцтвах наступнага Кубка Беларускай федэрацыі біятлона па адным дадатковым ўдзельніку ў кожнай узроставай групе.

Да пяці вечара сёння будуць спаборнічаць біятланісты ў малодшай узроставай катэгорыі ў мас-старце. А заўтра ў праграме першынства змяшаныя эстафеты.