У Раўбічах працягваецца падрыхтоўка да чэмпіянату свету па летнім біятлоне

14 августа 2019

Сёння тут усталявалі дзве куленепрабівальныя тэлевізійныя кабіны, дзе змогуць размясціцца чатыры камеры, якія здымаюць спартсменаў на стрэльбішчы. Кожная кабіна (дарэчы, айчыннай вытворчасці) важыць каля дзвюх тон. Даставіць іх наземным транспартам было цяжка, таму звярнуліся па дапамогу да авіяцыі МНС. Чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе з 21 па 25 жніўня. У складзе зборнай Беларусі ёсць і алімпійскія чэмпіёнкі: Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко. Усяго заяўлена 27 краін. У Раўбічах чакаюць каля 350 спартсменаў. Чэмпіянат свету па летнім біятлоне праходзіў у Беларусі толькі раз - 20 гадоў таму.