У Раўбічах працягваецца этап Кубка IBU

4 марта 2020
Нягледзячы на вясну за акном  у Раўбічах працягваюцца зімовыя спаборніцтвы. Не паспелі ўлегчыся эмоцыі ад чэмпіянату Еўропы, як сёння пад Мінскам стартаваў этап Кубка Міжнароднага саюза біятланістаў. Ён апошні ў сезоне. А гэта значыць  менавіта ў Беларусі  страляючыя лыжнікі атрымаюць свае "Хрустальныя глобусы". Вынікі сённяшніх стартаў  у Крысціны Камыш.
 

Раўбічы прымаюць этап Кубка IBU

На восьмым этапе Кубка IBU выступяць біятланісты з 29 краін - ад Японіі да Аўстраліі, ад ЗША да Іспаніі. Усяго 79 мужчын і 68 жанчын. Цяперашні этап  фінальны. Менавіта ў Раўбічах спартсмены падвядуць вынік усяму сезону.

Праца ў сервісменаў зборных пачалася а 8-й гадзіне раніцы. Пры цяперашніх умовах крытычную ролю ў кожнай дысцыпліне адыгрываюць падрыхтоўка лыж і іх хуткасць. Нашу здымачную брыгаду ўнутр вакс-кабін не пускаюць. Госці этапу Кубка IBU не захацелі дзяліцца рэцэптамі змазкі. 

Пры анамальным надвор'і без перапынку Раўбічы прымаюць другі буйны старт запар. Наогул правядзенне этапу Кубка IBU  было ўмовай Міжнароднага саюза біятланістаў, калі нам даручылі Кубак свету. Маўляў, трэба пратэсціраваць арганізатарскія здольнасці ў тыя ж самыя тэрміны, у якія пройдуць спаборніцтвы ў 2022 годзе.

Супрацоўнікі спарткомплексу ўпэўнены, што снежная падушка яшчэ  чатыры гонкі вытрымае. 

Выратаванне чэмпіянату Еўропы не засталося незаўважаным. Раўбічы прэтэндуюць на планетарны форум у 2025 годзе. Зараз трэба сфарміраваць заяўку. Рашэнне будзе прынята на кангрэсе IBU гэтым летам шляхам галасавання.

Максім Варабей выйграў серабро ў спрынце на этапе Кубка IBU

Адкрываўся Кубак IBU спрынтарскімі гонкамі. І ў Беларусі ёсць медаль. Серабро ўзяў Максім Варабей.

Віктар Крыўко стаў 26-м, Ягор Казарынаў  38-м. У дзяўчат Адэліна Сабітава ў аналагічнай гонцы размясцілася на 27-м радку выніковага пратакола.

Заўтра ў Раўбічах пройдуць два спрынты

Ужо заўтра зноў адбудуцца спрынтарскія гонкі. У 11:00 на старт выйдуць жанчыны. А ў 2 гадзіны дня  мужчыны. У пятніцу ў праграме мас-старты.