У Раўбічах працягваецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне

29 февраля 2020
У Раўбічах праходзіць чэмпіянат Еўропы па біятлоне. На прамую сувязь са студыяй выходзіць Крысціна Камыш (прамое ўключэнне). У 15:30 тут пачнецца жаночы спрынт на 7 з паловай кіламетраў. Да гэтай хвіліны завяршылася мужчынская гонка ў гэтым відзе праграмы. У нас ёсць фінальныя месцы.

У жаночым спрынце за Беларусь пабягуць Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, сёстры Кручынкіны, Ганна Сола і Адэліна Сабітава. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".