У Раўбічах падвялі вынікі турніру "Снежны снайпер" для дзяцей з Мінскага раёна

16 января 2019

У цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту - Раўбічах - падвялі вынікі турніру па біятлоне "Снежны снайпер" для дзяцей трох узроставых груп з Мінскага раёна.

Пераможцы і прызёры атрымалі памятныя дыпломы і медалі. Старты на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба традыцыйныя, праводзяцца з 2007 года, але штораз прыемна здзіўляюць удзельнікаў і гледачоў.

Абласныя спаборніцтвы пройдуць з 25 па 27 студзеня. Фінальны этап "Снежнага снайпера" - з 8 па 10 лютага.