У Раўбічах пачынаецца мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў. На старце тры беларусы

4 марта 2020
У Раўбічах у гэтыя хвіліны пачынаецца другая гонка стартавага дня на заключным этапе Кубка IBU. У праграме мужчынскі спрынт, за якім будзе сачыць і наш карэспандэнт.

Аляксандр Ярмаш гатовы падзяліцца апошняй інфармацыяй (прамое ўключэнне). Жаночы спрынт на 7.5 кіламетра з дзвюма агнявымі межамі адзіная прадстаўніца Беларусі Адэліна Сабітава завяршыла на 27 месцы. Яна дапусціла па прамаху на кожным з агнявых меж. Гэты вынік - адзін з лепшых для нашай спартсменкі ў сезоне. Вышэй яна была толькі двойчы. Усяго ж правяла 14 гонак. А вось як ацаніла выступленне сама спартсменка (відэа). 

У мужчынскай гонцы, якая праходзіць у гэтыя хвіліны, Беларусь прадстаўляюць тры спартсмены: Віктар Крыўко, Максім Варабей і Ягор Казарынаў. Паводле слоў трэнераў, у першых двух ёсць нядрэнныя шанцы на п'едэстал. Пажадаем хлопцам поспеху і дакладнай стральбы. Трансляцыя гонкі на "Беларусь 5".