У Раўбічах праз чатыры дні стартуе чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў

14 февраля 2015

Дастаўка балельшчыкаў да спартыўнага комплексу будзе ажыццяўляцца прыгарадным экспрэсным аўтобусам № 449 БЭ са станцыі метро "Барысаўскі тракт". 18 лютага ў 8 гадзін раніцы адправіцца першы аўтобус з двума прыпынкамі – дыспетчарская станцыя "Карбышава" і Лясны.

Інтэрвал руху аўтобусаў будзе складаць 20 хвілін. З Раубіч у Мінск апошні аўтобус адправіцца праз гадзіну пасля заканчэння гонак. Час паездкі па маршруце 35 хвілін.