У размяшчэнне брэсцкага "Дынама" прыбыў нападаючы Кевін Кураньі

7 февраля 2017

Галоўная міжсезонная навіна беларускага футбола. У размяшчэнне брэсцкага "Дынама", якое зараз у Турцыі рыхтуецца да новага сезона, прыбыў нападаючы Кевін Кураньі. 34-гадовы немец бразільскага паходжання зрабіў сабе імя ў Штутгарце, дзе гуляў з нашым Аляксандрам Глебам. Пасля былі "Шальке" і маскоўскае "Дынама" і "Хофенхайм", з якім футбаліст расстаўся мінулым летам і дагэтуль знаходзіцца ў статусе вольнага агента. У 2008 Кураньі ў складзе зборнай Германіі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы.