У раскладзе II Еўрапейскіх гульняў спаборніцтвы ў 15 відах спорту

27 марта 2019

Менш як тры месяцы застаецца да старта II Еўрапейскіх гульняў. У раскладзе турніру спаборніцтвы ў 15 відах спорту. І гэта не толькі топавыя  як, напрыклад, лёгкая атлетыка ці барацьба. Для некаторых дысцыплін турнір - гэта прэзентацыйная пляцоўка. Так, энергічныя нумары з элементамі харэаграфіі і гімнастыкі пакажуць прадстаўнікі спартыўнай аэробікі. На "Мінск-Арэне" разыграюць два камплекты ўзнагарод - у групавым практыкаванні і ў дуэце. Гэты від спорту пакуль не алімпійскі, а таму менавіта Еўрапейскія гульні - галоўны старт, да якога атлеты рыхтуюць праграмы максімальнай складанасці.

Наша каманда па спартыўнай аэробіцы ўпершыню выступіць на такім высокім узроўні. Усяго ў гэтай дысцыпліне на Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел звыш 500 спартсменаў.