Узровень спаборніцкай барацьбы і эмоцый балельшчыкаў не спадае і на лыжаролернай трасе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Тут завяршаецца сезон у Кубку Беларускай федэрацыі біятлона. Юнакі і дзяўчаты разыгрываюць не толькі месцы на п'едэстале, але імкнуцца захаваць пазіцыі ў агульных заліках.
Наша юнацкая зборная пасля чэмпіянату свету не адчула спаборніцкай розніцы. І менавіта на набліжанасці да ўзроўню арганізацыі этапаў Кубка свету робіцца акцэнт у Беларускай федэрацыі біятлона. Сёння дзень мас-стартаў.
Сёння ў рамках Кубка Беларускай федэрацыі біятлона пройдуць мас-старты ва ўсіх узроставых групах. Заўтра дзень змяшаных эстафет. Усе падрабязнасці ў нашых выпусках.
У рамках Кубка Беларускай федэрацыі сёння пройдуць мас-старты ва ўсіх узроставых групах
13 марта 2021













