У рамках Кубка Беларусі па хакеі сёння пройдзе шэсць матчаў

10 августа 2015

У рамках Кубка Беларусі па хакеі сёння пройдзе шэсць матчаў: "Нёман" згуляе з "Металургам", "Шахцёр" з "Хімікам" СКА, "Гомель" з "Віцебскам", "Магілёў з Брэстам", зборная Беларусі У-20 з "Лідай", а сталічнае "Юнацтва" з "Дынама-Маладзечна". Прамая трансляцыя паядынку каманды Міхаіла Захарава вас чакае на тэлеканале "Беларусь 5", старт у 18:00. Клубы, якія занялі ў сваіх падгрупах 1 і 2 месцы, прадоўжаць барацьбу за перамогу ў турніры на другой стадыі восенню.